Добрыя навiны ВСУ паспяхова прасоўваюцца па двух напрамках і замацоўваюцца на занятых рубяжах: тут i…

Добрыя навiны

ВСУ паспяхова прасоўваюцца па двух напрамках і замацоўваюцца на занятых рубяжах: тут i тут.

ПАРЕ падтрымала рэзалюцыю аб устараненні юрыдычных перашкод для беларусаў у выгнанні.

Нарвежскі парламент адрэагаваў на рэпрэсіі ў нашай краіне i стварыў групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

На сцяне памяці пра загінулых у расійска-ўкраінскай вайне з’явіліся партрэты беларусаў. Сцяна знаходзіцца каля Міхайлаўскага сабора ў Кіеве.

У Вільні прадстаўлена экспазіцыя “З Украінай у сэрцы”, якая прысвечана памяці загінуўшых ва Украіне беларускіх добраахвотнікаў.

8 чэрвеня больш за 100 асобаў у Беластоку прынялі ўдзел у ланцугу салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, арганізаваным Беларускай дыяспарай Беластока: тут i тут.

Сёлета ўпершыню ў гісторыі Фестывалю Нацый беларусы Аўстрыі прадставілi сваю родную краіну Беларусь на гэтым прыгожым фестывалі.

Выданне Reform.by стала адным з лаўрэатаў прэміі ў галіне свабоды СМІ Free Media Awards за 2023 год за “асвятленне сітуацыі ў Беларусі ў асабліва складаных умовах”.

Заснавальнікі «Беларускага свабоднага тэатра» Мікалай Халезін і Наталля Каляда ўдастоены звання членаў Ордэна Брытанскай імперыі.

Вольны спартовец і былы старэйшы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук заваяваў два медалі на трэцім этапе Кубка SWPS па фехтаванні.

Гэтым летам CineVoka, праект па агучванні сусветнага кіно на беларускую мову, выпусціць яшчэ некалькі навінак: Клінт Іствуд, Фантамас і робат Ары загавораць па-беларуску.

Беларускаму прапагандысту Грышу Азаронку ў чарговы раз забанілі Youtube-канал.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot