«Вагнер» можа прыйсці ў Беларусь яшчэ і ў выглядзе камп’ютарнага віруса Днямі з’явіўся новы вірус, які называецца Wagner і актыўна распаўсюджваецца па сетцы. Заточаны ён пад рускамоўную аўдыторыю і шыфруе файлы на камп’ютарах з Windows. Пасля гэтага ён прапануе запісвацца ў ПВК «Вагнер» і «змагацца з Шайгу».