Даўно нічога не чуваць пра Бабарыку, Калесьнікаву, Статкевіча, Ціханоўскага… Калі Лукашэнка іх за…

Даўно нічога не чуваць пра Бабарыку, Калесьнікаву, Статкевіча, Ціханоўскага… Калі Лукашэнка іх забіў, на што ён разьлічвае?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— На тое, што людзі звыкнуцца, як было з Захаранкам, Ганчаром, Красоўскім і іншымі. Больш за дваццаць гадоў, як яны „зьніклі“, і сьвет для яго не абрынуўся. Кіраваць ён зьбіраецца „вельмі доўга“, біялягічна можа быць гадоў 20. А тут яшчэ вайна зь яе непрадказальнымі паваротамі. Але гэта ягоная стыхія — так выкруціцца, каб „вайна ўсё сьпісала“. 30 гадоў уся яго палітыка — гэта пастаянныя кульбіты, якія дазвалялі яму заставацца пры ўладзе. Думаю, на гэта ён і разьлічвае, на ўласную інтуіцыю. Больш разьлічваць проста няма на што.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669