Які беларускі гурт выступаў на разагрэве ў Мэрліна Мэнсана, Роберта Планта (Led Zeppelin) і The Pro…

Які беларускі гурт выступаў на разагрэве ў Мэрліна Мэнсана, Роберта Планта (Led Zeppelin) і The Prodigy?

Яшчэ гэты гурт адыграў за сваю кар’еру больш за 1900 выступаў, гастраляваў па Еўропе, пісаў музыку да фільмаў «Начны дазор» і «Дзённы дазор», а мінчанам ён мусіць быць вядомы па канцэртах пад мостам з вагнём і піратэхнікай, якія музыкі ладзілі нелегальна.

Прыгадалі? Мы распавядаем пра рок-гурт Drum Ecstasy з шалёнымі бубначамі, які ўзнік у 1992 і быў вельмі папулярны ў двухтысячных гадах. Куды знік гурт на піку сваёй славы? У 2004 годзе музыкі выступілі на апазіцыйным канцэрце-мітынгу і трапілі у «чорны спіс». Як вынік – знікненне з інфаполя і паступовае творчае забыццё. Праўладны рэжым з лёгкасцю ахвяраваў яркім гуртом дзеля таго, каб са сцэны музыкі не маглі даносіць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Мы зрабілі ролік, у якім адсочваем, што адбываецца з людзьмі ў «чорных спісах»:
https://youtu.be/S2yZb-srwh4

Глядзіце відэа і пішыце ў каментах, пра якіх артыстаў вы не даведаліся праз «чорныя спісы»!

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #остановипропаганду #культура