Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю памяці Алеся Пушкіна 11 ліпеня 2023 года

Вольны Захад інфа

Беларуская дыяспара Беластока арганізавала сёння 11.07 у Беластоку акцыю памяці забітага рэжымам Лукашэнкі палітзняволеннага вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна.

Беларусы Беластока прынеслі знічы, кветкі, бчб сцягі, партрэты загінуўшых ад рук рэжыма Лукашэнкі да Генеральнага Консульства РБ.

Мы памятаем!
Мы не забудзем!
Мы не даруем!