Запытайся ў Дубаўца. Што значыць беларус беларусу беларус? Пра іншы народ так і ня скажаш25 гадоў …

Запытайся ў Дубаўца. Што значыць беларус беларусу беларус? Пра іншы народ так і ня скажаш

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Доўгі час многія беларусы зьвязвалі сваю ідэнтычнасьць толькі з тэрыторыяй, на якой жывуць. Пры тым палітыка русіфікацыі была разьлічаная на тое, каб беларус сам сябе ўспрымаў як „тоже русский“. Калі ж за апошнія тры гады рэжым націснуў на чалавечнасьць, беларусы адразу аддзялілі сябе ад нялюдзкага рэжыму і адчулі сваю суб’ектнасьць. А калі яшчэ давялося зьехаць з краіны, зьнікла і прывязка да тэрыторыі. У адкрытым плаваньні ідэнтычнасьць з вонкавай перамясьцілася ў самога беларуса. Ён адназначна не ябацька, ён адназначна не „русский“. А хто ж ён? Беларус беларусу беларус. Гэта абвостраная форма нацыянальнага самаўсьведамленьня.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669