Дэпутаты Еўрапарламента заклікалi Міжнародны крымінальны суд у Гаазе разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт лукашэнкі.
Відэазварот камандзіра палка Каліноўскага прагучаў на канферэнцыі ў Еўрапарламенце: тут i тут.
Аўстралія ўвяла санкцыі супраць вайсковага рэжыму лукашэнкі.
Новая Зеландыя ўводзіць санкцыі супраць кампаній звязаных з рэжымам лукашэнкі.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года.
16 сябраў парламента Люксембурга сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі.
Замежныя творцы малююць палітвязняў Беларусі. «Іх барацьба можа крануць любога, іх годнасць і мужнасць – урок для кожнага з нас».
Беларусы сабралі грошы на аперацыю Віталю Тысеву — гэта больш за 45 000€.
Чэхія выдзеліла ўрадавыя стыпендыі для беларускіх студэнтаў.
На Падляшшы каля Беластока беларусы сабралiся разам на фестывалi Tutaka.
На сусветна вядомы Burning Man упершыню паедуць дзве беларускія мастачкі.
Суботняя беларуская афлайн-школа для дзяцей рознага ўзросту адкрылася ў Познані.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!