Новая Беларусь 2023: рэгіструйцеся на канферэнцыю і ўдзельнічайце ў культурных і экалагічных мерапрыемствах

Вольны Захад інфа

Новая Беларусь 2023
Паспейце сёння зарэгістравацца на канферэнцыю пад такой назвай, каб разам абмяркаваць бачанне Беларусі нашай мары і тое, як гэтую мару зрабіць рэальнасцю: тут i тут.

Міжнародная ахова: што i як
Памятайце: наяўнасць легальнай падставы для знаходжання ў краіне ЕС ніяк не змяншае небяспеку быць затрыманым. Што рабіць актывістам, каб пазбегнуць пераследу за мяжой — тут.

Запрашаем у кіназалу
II Летні агляд фільмаў «Пад супольным небам». У вас ёсць рэальная магчымасць не толькi паглядзець фільмы апошніх гадоў з Украіны, Беларусі, Грузіі i Iндыi, але і паразмаўляць з гасцямі i экспертамі.

Жывем экалагічна
Як арганізаваць раздзельны збор смецця ў сваім двары — тут. А калі душа спявае, далучайцеся да сучаснага мастацтва звязанага з экатэмамі: тут i тут.

Адпачываем актыўна
25 ліпеня даведайцеся, як ужо цяпер можна пагуляць па цікавых мясцінах Мінска, Вільні і Заслаўя з добрым аўдыёгідам. 29 ліпеня — Беларускі Пікнік у Кракаве.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot