Выдавецтва “Янушкевіч” запускае новую інтэрнэт-кнігарню knihauka.com. Беларускія кнігі можна замаўля…

Выдавецтва “Янушкевіч” запускае новую інтэрнэт-кнігарню knihauka.com. Беларускія кнігі можна замаўляць па ўсім свеце.

Сайт пакуль працуе ў тэставым рэжыме, і каманда просіць прабачэння за недаробкі і збоі. Гэты сайт працуе на замену januskevic.by, які на пачатку чэрвеня знішчылі невядомыя.

Цяпер у краме даступна дастаўка ў розныя краіны свету. Будуць прамакоды і зніжкі, бонусы для сталых кліентаў, магчымасць розных тыпаў дастаўкі. Хутка ў кнігарні з’явіцца магчымасць пакідаць папярэднюю замову на навінкі.