Вынікі першага пасяджэння Назіральнай рады па пытанні размеркавання сродкаў, сабраных падчас анлайн-марафону салідарнасці
Назіральная рада заслухала выступленні 13 фондаў, арганізацый, ініцыятыў, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх сем’ям, пазнаёмілася з заяўленымі патрэбамі на дадзены момант.
Падчас марафону было сабрана 574 617 еўра — і гэта перавысіла мэту, якая была вызначана арганізатарамі, таму было прынята рашэнне размеркаваць суму ў два этапы, каб уключаныя ў працэс рэалізацыі грошай фонды маглі бяспечна размеркаваць і даставіць сродкі таму, хто ў гэтым мае патрэбу.
У найбліжэйшы час будзе выдзелена палова сумы, якую фонды, арганізацыі, ініцыятывы рэалізуюць на працягу двух месяцаў, пасля чаго зробяць справаздачу Назіральнай радзе.
Пасля ацэнкі першага этапа другая частка данатаў таксама будзе размеркавана паміж фондамі, арганізацыямі, ініцыятывамі. Прынята рашэнне выпрацаваць дакладныя кірункі і крытэрыі дапамогі. Падзел сумы на роўныя долі ў дадзены момант немагчымы з-за спецыфікі працы з падтрымкай палітычных зняволеных і іх сем’яў. Таму было прапанавана вызначыць кірункі дапамогі, якія закрые кожны фонд. Гэта могуць быць медыцына, штрафы, перадачы, дапамога сем’ям, рэлакацыя і г.д. На наступнай сустрэчы Назіральная рада на падставе гэтых даных зможа прыняць прамежкавае ці канчатковае рашэнне аб размеркаванні сродкаў і механіцы справаздачы.
У гэты момант фонды, ініцыятывы, арганізацыі апісваюць патрэбнасці, якія павінны быць закрыты ў першую чаргу.
У склад Назіральнай рады ўвайшлі прадстаўнікі 8 беларускіх медыя: «Белсат», «Еўрарадыё», «Радыё Ўнэт», «Зеркало», «KYKY», «Маланка», «Мая Краіна Беларусь», «Reform».
@CabinetBelarus