Запытайся ў Дубаўца. Што, апроч мовы, можа абараніць беларуса ад русіфікацыі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Да беларусаў яшчэ не прыйшло ў поўнай меры разуменьне, што бяз мовы яны тыя ж расейцы. І гэта пытаньне ня выбару, а выжываньня, у тым ліку фізычнага. Але ёсьць і індывідуальныя практыкі самазахаваньня. Напрыклад, імя і прозьвішча. Іх расейскія ці сугучныя расейскім формы таксама не абароняць ад бяды. І кожны можа знайсьці ў сваім радаводзе адметныя беларускія формы. Ведаю, што сярод літоўцаў, напрыклад, замена імя і прозьвішча была моцна пашыраная ў часы здабыцьця незалежнасьці. Хочаш зьмяніць сьвет, зьмяніся сам.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669