Беларусы Шчэціна 9 жніўня зладзілі акцыю і марш.
Тры гады таму шмат хто з нас абудзіўся і забачыў, што рэжым у нашай роднай Беларусі ненавідзіць беларусаў і беларусак, лічыць іх быдлам і не дае аніякіх шансаў, каб жыць вольней і лепей. Раней падавалася, што смешны дзядзечка з каўгаса – гэта проста якісьці атавізм, пазасталасць з савецкіх часоў. Але 9 жніўня 2020 года беларусы зразумелі канчаткова: гэты “атавізм” пойдзе па трупах, каб застацца ва ўладзе.
Менавіта ў той дзень тры гады таму мы не проста зрабілі выбар – мы намагаліся гэты выбар абараніць. Рознымі спосабамі: хтосьці з кактэйлямі Молатава, хтосьці з кветкамі ды паветранымі шарыкамі. І гэты выбар дагэтуль застае ў нашых сэрцах, у кожным “Жыве Беларусь”, у сьпевах і словах роднай мовы.
Мы не спыняемся. Мы ідзём наперад. Мы цьвёрда памятаем, што беларус беларусу беларус. Ўсё гэта – дзякуючы скрадзеным выбарам 9 жніўня 2020 года. Цяпер мы – разам, таму пераможам.
А на Плошчы Салідарнасьці сёння была вясёлка – як сымбаль нашай надзеі.