Запытайся ў Дубаўца. Ці трэба Беларусі ў NATO?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Калі не ўдавацца ў фантазіі пра далёкае заўтра, якое ніякім чынам немагчымае сёньня, дык варыянтаў два. Дзе былі б краіны Балтыі і Польшча, калі б ня сталі часткаю NATO? Яны адказваюць самі: там, дзе сёньня Ўкраіна, пад расейскай агрэсіяй. Ці там, дзе сёньня Беларусь — пад прарасейскай хунтай, што па сутнасьці тое самае. Трэці варыянт з магчымых для Беларусі — стаць часткай Расеі і перастаць быць сабою. То бок NATO для беларусаў — гэта гамлетаўскае пытаньне пра саміх сябе: быць або ня быць. Вядома ж, быць. Хай сабе пакуль на дэклярацыйным узроўні.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669