Культура – гэта падмурак, на якім будуецца нашая нацыянальная ідэнтычнасць. Вакол яе мы можам аб’ядноўвацца і ўзмацняць самасвядомасць усёй нацыі. Аб’яднаны народ не надта падыходзіць для аўтарытарнага кіравання, таму рэжым Лукашэнкі змагаецца са сваімі апанентамі не толькі наўпрост, але і вынішчае глебу, на якой можа ўзыйсці супраціў.
Як заўважае ў нашым роліку Павел Латушка, у «чорныя спісы» значна часцей трапляюць тыя, хто праводзіць нацыянальную лінію ў сферы культуры. Паводле палітыка, «тое, што мы сёння стаім перад пытаннем існавання беларускай дзяржаўнасці – гэта вынік менавіта той працы, якую праводзіла сістэма, рэжым Лукашэнкі, на працягу гэтых трох дзесяцігоддзяў».
І ва ўсім гэтым вінаватыя «чорныя спісы»? Давайце разбірацца разам! Запрашаем паглыбіцца ў нашае даследаванне: https://youtu.be/S2yZb-srwh4?t=2273
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #остановипропаганду #культура