Запытайся ў Дубаўца. Пачалі забараняць беларускую літаратуру. А забаронены плод салодкі. Ці можа гэ…

Запытайся ў Дубаўца. Пачалі забараняць беларускую літаратуру. А забаронены плод салодкі. Ці можа гэта быць стымулам для разьвіцьця самой літаратуры?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Можна адносіны да беларускай літаратуры (і мовы) параўнаць з украінскай арміяй 2014 году і цяпер. Раней маргінальную, часта канфармісцкую і неабавязковую, сёньня літаратуру (і мову) рэжым прызнаў сваім рэальным ворагам. Беларуская літаратура (і мова) — свабодная і эўрапейская, дынамічная ў разьвіцьці, запатрабаваная ў публікі. Яна стала бокам у «вайне культур» і ўжо выйграла гэтую вайну, бо альтэрнатывы ёй няма, а колькасьць і якасьць чытачоў расьце на вачах.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669