Еўрапарламент прызнаў Лукашэнку датычным да вайны супраць Украіны нароўні з Пуціным і заклікаў МУС выдаць ордэр на яго арышт.
У Еўрапейскім Парламенце прайшла Канферэнцыя Каліноўскага.
Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Метсола дамовіліся аб супрацы паміж Еўрапарламентам і дэмакратычнай Беларуссю.
Люблінскае ваяводства Польшчы разам з Паўлам Латушка перадали дапамогу добраахвотніцкім атрадам палка імя Кастуся Каліноўскага (каля 15,5 тыс. еўра).
Суд Еўрапейскага саюза не задаволіў іскі кампаніі Synesis і яе ўладальніка Аляксандра Шатрова да Савета ЕС з патрабаваннем зняць з іх санкцыі.
У Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу працуе выстава “Беларускі мартыралог” з партрэтамi беларускіх палітвязняў, намаляваных мастачкай Ксішай Анёлавай.
У варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва выставілі няскончанае палатно Алеся Пушкіна.
Убачыла свет дзіцячая кніга Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы?».
Анджэй Пачобут, беларускі журналіст Gazeta Wyborcza, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні, узнагароджаны медалём 75-годдзя місіі Яна Карскага.
У гэты час у Варшаве праходзiць Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі.
У Даніі выйшла анталогія беларускай літаратуры.
«Цынкавых хлопчыкаў» Алексіевіч цяпер можна паслухаць па-беларуску.
Архіўныя слоўнікі беларускай мовы ўпершыню выйшлі кнігай.
Нарвежскае выдавецтва выпусціць 4 беларускія раманы.
Беларуская прэм’ера году! Гатычная рок-опера King Stakh’s Wild Hunt у пастаноўцы Беларускага Свабоднага тэатра на аснове караткевічаўскай класікі скарае Лондан.
Новы канцэртны сезон у Белдзяржфілармоніі адкрыецца сусветнай прэм’ерай беларускага твора – «100 секунд» кампазітара Галіны Гарэлавай.
У Лондане знойдзеная магіла вядомага беларускага мастака Міхася Саўкі-Міхальскага.
Беларускі вольны спартовец, трэнер па каратэ Віталь Рак адкрыў у Варшаве свой клуб “Волат”.
Беларусы Ізраіля нядаўна наведалі матч каманды “Алос” і нагадалi, пад якім сцягам павінна выступаць сапраўдная зборная Беларусі.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!