За тыя тры гады, што мінулі з моманту з трэскам прайграных прэзідэнскіх выбараў, “прусак” усё больш …

За тыя тры гады, што мінулі з моманту з трэскам прайграных прэзідэнскіх выбараў, “прусак” усё больш і больш імкнецца ператварыць нашу краіну ў Паўночную Карэю 2.0.

Уся Беларусь ужо даўно і цяпер фактычна стала адным вялікім канцлагерам, краінай без законаў, без правоў і свабод яе жыхароў.
А на гэтым тыдні сустрэчы з расійскім крывавым дыктатарам ён яшчэ прапанаваў аб’яднанне трох дыктатур.

Вось што чакае Беларусь, калі мы спынім свае дзеянні. Нават такія, здавалася бы нязначныя, як нашыя акцыі ля помніка Каперніку – яны прыносяць свой вынік.
Як і ўсе тыя вялікія і маленькія крокі, што робяць беларусы для змагання за Беларусь. 
І нам нельга спыняцца выходзіць.

Мы і надалей, да Перамогі павінны паказаць усяму свету, што мы не здаліся.
Што мы гатовы вярнуць сваю краіну, і гатовы рабіць усё, каб наблізіць гэты даўгачаканы момант.

Штотыднёвая акцыя беларусаў каля помніка Каперніку

Жыве Беларусь!


#МыРазам