Для беларускай салідарнасці не існуе межаўУ дзень нашага нацыянальнага сцяга полк Каліноўскага і бел…

Для беларускай салідарнасці не існуе межаў

У дзень нашага нацыянальнага сцяга полк Каліноўскага і беларускія актывісты ва Украіне запусцілі вялізарны бел-чырвона-белы сцяг у напрамку Беларусі.

«Рана ці позна гэты сцяг залунае над усёй нашай краінай – над вольнай Беларуссю», – мэсадж, які беларусы перадалі на Радзіму.

Святлана Ціханоўская: «Вялікі дзякуй беларусам і палку Каліноўскага за такую цудоўную акцыю. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, што для беларускай салідарнасці не існуе межаў. Спадзяюся, што вашую вестачку змаглі ўбачыць у краіне. Жыве Беларусь!»