22 верасня ў Свеце адзначаецца Дзень без аўтамабіля. І Беларусь — не выключэнне. Сутнасць акцыі ў ты…

22 верасня ў Свеце адзначаецца Дзень без аўтамабіля. І Беларусь — не выключэнне.

Сутнасць акцыі ў тым, каб чалавек зрабіў асабісты ўнёсак у чысціню паветра на зямлі. Для гэта трэба перасесці з аўто на грамадскі транспарт, ровар, самакат ці што-небудзь такое іншае. Ці проста прайсцся пешшу.

Дарэчы, грамадскі транспарт у Дзень без аўтамабіля бясплатны для кожнага, хто прыхопіць з сабой пасведчанне пра рэгістрацыю асабістага аўто і правы кіроўцы.

Па шматгадовым досведзе (акцыя праводзіцца з 1970-х, а Беларусь далучылася да яе ў 2000-я), у дзень, калі людзі адмаўляюцца ад аўтамабіляў, колькасць шкодных выкідаў у паветра змяншаецца ў некалькі разоў.