Запытайся ў Дубаўца. Якая розьніца паміж каханьнем і любоўю?25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец…

Запытайся ў Дубаўца. Якая розьніца паміж каханьнем і любоўю?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Паэтка Ніна Мацяш напісала пра гэта верш:

На Ваша «ты» сказаць Вам «ты» ня сьмею,
І калі позірк позіркам злаўлю,
Як птушанё, спалохана нямею.
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.
Сьвятла, што падарылі, не растрачу.
І шчырых слоў ніколі не згублю.
…Нашто журба у цёплых зрэнках Вашых?
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

Калі казаць зусім проста: кахаеш цела, а любіш душу.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669