У музей «Вільна Білорусь з Україною в серці», які будзе знаходзіцца ў горадзе-героі Буча, ужо перададзены дзве карціны.
У г. Ізмаїл Адэскае вобласьці могуць з’явівца вуліцы ў гонар беларускіх Герояў.
Дэмакратычную Беларусь на слуханнях Рады па правах чалавека ААН падтрымалі больш за 20 краінаў Заходняй Еўропы.
Нацыянальны сцяг Беларусі ганарліва лунаў на Свяце Сцяга ў французскім Ліёне.
19 верасня на мяжы з Рэспублікай Беларусь Полк імя Кастуся Каліноўскага правёў акцыю, якая прысвечана Дню Нацыянальнага сцяга.
Амбасадар рэжыму ў Беларусі не запрошаны на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру ў Осла.
Стоп Прапаганда не дрэмле. Дзякуючы дапамозе актыўных беларусаў менш чым за 2 месяцы адышлі або часткова адышлі ў свет іншы 91 рэсурс ябатэк, якія вераць прапагандзе.
Зьявілася сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб наданні 150 асобам статусу “былых палітвязняў”.
Андрэй Пачобут, журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі атрымаў узнагароду «За свабоду слова».
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі».
Леаніду Судаленку ўручылі праваабарончую прэмію Homo Homini.
Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга беларуса Клаўдзія Дуж-Душэўскага прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.
«Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра.
У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.
Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча выйшла ў серыі «Паэты планеты».
Беларуская царква ў бельгійскім Антвэрпэне святочна адзначыла сваё 20 годдзе.
Штучны інтэлект засьпяваў па-беларуску.
У Беларусі зноў можна было назіраць Паўночнае ззянне.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!