Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы. Разам супраць Няправасці і Гвалту!”Беларусы Варшавы ўжо больш за…

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы. Разам супраць Няправасці і Гвалту!

“Беларусы Варшавы ўжо больш за тры гады змагаюцца за свае правы і волю на Беларусі. Мы стаім разам, таму што хто, калі не мы, можа казаць пра тое, што адбываецца ў нашай роднай краіне?
Мы – галасы тых, хто застаўся, галасы тых, хто не здольны маўчаць перад няправасцю, гвалтам і пагрозай вайны. Галасы палітвязняў і іх блізкіх.

Мы нясем паходню волі і праўдзівай дэмакратыі, імкнучыся да жыцця ў краіне, дзе кожны грамадзянін можа ганарыцца сваёй вартасцю і воляй. Ведаем, што дыктатура мае няўхільны канец, і мы верым у светлую будучыню, дзе дэмакратыя і справядлівасць пераважаюць.”

Жыве Беларусь!


#МыРазам