Як з гусі вада! Вывучаем, што абяцаюць нам «дэпутаты» і ці думаюць яны выконваць свае абяцанкі-цаца…

Як з гусі вада! Вывучаем, што абяцаюць нам «дэпутаты» і ці думаюць яны выконваць свае абяцанкі-цацанкі, у боце *Сумленны выбар: @vybor_by_bot

Ці можна назваць «дэпутатаў» палітыкамі? «Парламентарыямі» іх лічыць цяжка, бо гэта выбарны орган, а ў нашым парламенце цяпер не бачна сумленных «абраннікаў народа». Затое нашыя «дэпутаты» цудоўна засвоілі адзін навык «сапраўднага» палітыка: абяцаць тое, што людзі хочуць пачуць, а потым свае абяцанні не выконваць!

Што часцей за ўсё абяцаюць беларусам «дэпутаты»? У топ-3: развітая эканоміка, добрая медыцына і «мірнае неба над галавой». Цяжка ім будзе справаздачыцца перад народам па ўсіх трох напрамках.

Мы сабралі ў картках прыклады тыповых папулісцкіх абяцанняў «парламентарыяў»

Што набалбатаў «абраннік» вашай акругі? Чытайце ў боце *Сумленны выбар і ацэньвайце кізякамі якасць выкананах абяцанняў – на гэтым тыдні ў анты-чэмпіянаце «Кінь кізяк у “дэпутата”!» выбіраем самага «Красамоўнага Кізяка»!

@honestpeople_by
#мычестныелюди #строимгражданскоеобщество #честныйвыбор #грандкизяк