Жывёлам з мінскага заапарка просяць дапамагчы напярэдадні зімоўкі. Да 13 кастрычніка гадаванцам можн…

Жывёлам з мінскага заапарка просяць дапамагчы напярэдадні зімоўкі. Да 13 кастрычніка гадаванцам можна перадаць садавіну і гародніну.

Супрацоўнікі звяртаюцца да мінчукоў з просьбай падзяліцца лішкамі ўраджаю морквы, бульбы, буракоў, вінаграда і іншымі прадуктамі.

“Загадзя гаворым дзякуй кожнаму, хто вырашыў падзяліцца з нашымі гадаванцамі”, — гаворыцца на старонцы заапарка.

Частка прадуктаў адразу пойдзе на корм жывёлам, а рэшту пакінуць на захаванне.