Беларускія байцы 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты атрымалі медалі за баявыя заслугі БНР.
Right Livelihood і «Вясна» заклікалі ААН стварыць для Беларусі незалежны механізм расследавання парушэнняў правоў чалавека.
Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэву, які 30 гадоў пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты, выйграў суд і застаецца ў Еўропе.
Алесь Бяляцкі ўганараваны першай Прэміяй заслужаных выпускнікоў Цэнтру Маршала.
У рамках міжнароднага фестывалю літаратуры і свабоды выказвання “Kapittel”, адбылася прэм’ера музычнага твора нарвежскай кампазітаркі Кары Беатэ Тандберг для фартэпіяна, камернага аркестра і апавядальніка, паводле кнігі беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”.
У Варшаве з’явіўся мурал з Анджэем Пачобутам.
Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням».
22—24 верасня ў Гданьску прайшоў штогадовы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.
У беларускім выдавецтве выйшлі файныя паштоўкі са Скарынам.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!