Паслухайце новы сінгл-паштоўку “Поезд” ад гурта NAVIBAND. Гэта меладычная, але крыху сумная песня дл…

Паслухайце новы сінгл-паштоўку “Поезд” ад гурта NAVIBAND. Гэта меладычная, але крыху сумная песня для беларусаў, вымушаных развітацца з домам.

«Поезд» — гэта перакладзеная на беларускую мову і цалкам перазапісаная песня «Вдаль». Пасля вымушанага ад’езду з Беларусі яна набыла для музыкаў новы сэнс.

«У сучасных абставінах для нас гэтая песня пра тое, што шмат каму давялося пакінуць свой дом, сесці ў свой умоўны непажаданы цягнік і паехаць у бок невядомасці. Песня пра сум па радзіме, але з надзеяй на лепшае», — распавядае аўтар песні і перакладу Арцём Лук’яненка.

Калі сочыце за творчасцю беларусаў з NAVIBAND, то ў бліжэйшыя месяцы можаце пачуць іх на канцэртах у Польшчы, Германіі, на Кіпры, у Літве і Латвіі.