Запытайся ў Дубаўца. Кажуць, у беларусаў высокі ўзровень IQ? Гледзячы на чыноўнікаў, гэтага ня скаж…

Запытайся ў Дубаўца. Кажуць, у беларусаў высокі ўзровень IQ? Гледзячы на чыноўнікаў, гэтага ня скажаш…

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Маем, напрыклад, цэлую пляяду сваіх дасьледнікаў Сыбіры, Далёкага Ўсходу, Манголіі… Гэта ўдзельнікі антырасейскіх паўстаньняў ХІХ ст., высланыя ўглыб Расеі. Сваё пакараньне яны ператваралі ў набыткі для навукі і культуры. Рэжымы мала адрозьніваліся міжсобку: што ў мураўёўскія, што ў сталінскія часы, што цяпер. На жаль, інтэлект беларусаў нячаста рэалізоўваўся ў самой Беларусі. Бо ўлада ніколі не хацела выглядаць на іх тле, мякка кажучы, тупаватай. Затое за межамі гэты інтэлект даваў плён для ўсяго сьвету.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669