Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы. “Ізноў пачалася вайна з жахлівымі здарэннямі і забойствамі ні ў …

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы.

“Ізноў пачалася вайна з жахлівымі здарэннямі і забойствамі ні ў чым не павінных людзей, дзяцей і, нават, немаўлят.

Беларусы кажуць рашучае “НЕ” ўсім войнам на свеце!

І, безумоўна, тым, што ідуць зараз ва Украіне і Ізраілі.

Колькі б часу дыктатары не падтрымлівалі курс разбурэння, гора ды вайны – мы не зменім свой курс.

Сёння мы сабраліся, каб узгадаць нашу Беларусь, палітвязняў i палiтвязынак.

Мы заўсёды будзем памятаць нашых герояў, такіх, як Вітольд Ашурак, дзень народзінаў якога мы святкавалі на гэтым тыдні!

З Днём Матулі ўсіх беларусак! Асабліва тых, хто зараз за кратамі i далёка ад сваіх дзяцей.”

Жыве Беларусь!


#МыРазам