Запытайся ў Дубаўца. Шмат спрачаюцца, ці глядзець беларусам расейскага блогера Дудзя. А што вы думаеце?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Пытаньне больш не пра тое, каго глядзець, а хто глядзіць, у якім ён жыве мэдыйным і мэнтальным полі. Мне вось цяжка ўявіць, каб літоўцы ці палякі, ці чэхі масава абмяркоўвалі расейскіх блогераў. Проста не цікава, іншая фактура, нюансы, танальнасьць… Напрыклад, калі Дудзь выстаўляе сваіх суразмоўцаў так, каб «дурасьць кожнага відаць была», дык у беларускім кантэксьце і ў беларускага блогера такой задачы ня можа быць. Бо не цікава. У нас так працуе толькі рэжымная прапаганда, але яна ўся — працяг расейскага мэдыйнага і мэнтальнага поля.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669