Запытайся ў Дубаўца. Як выказваць салідарнасьць, калі ты ў Беларусі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Трэба ўсімі спосабамі падтрымліваць палітвязьняў і іх сем’і. Другая вялікая катэгорыя — людзі, якія страцілі працу за свае перакананьні і атрымалі «воўчы білет». Яны часта хаваюць гэты факт, каб не пагаршаць сытуацыю. Таму зьява настолькі ж маштабная, наколькі нябачная. Верагодна, і сярод вашых знаёмых ёсьць такія. І тут самая важная рэч — сувязі. Бо гэта нагода зьвязаць чалавека з тым, хто можа прапанаваць яму працу, непасрэдную ці дыстанцыйную, у Беларусі ці за мяжой, ці дапамагчы іншым дарэчным спосабам. Беларуская салідарнасьць нікуды ня зьнікла і дзейнічае.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669