Святлана Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам YouTube падтрымку беларускай мовы на платформе
Беларуская лідарка наведала офіс YouTube у Берліне, дзе сустрэлася з кіраўніцай платформы, адказнай за сувязі з урадамі, Сабін Франк.
На сустрэчы абмеркавалі падтрымку беларускай мовы ў YouTube. Цяпер нашая мова падтрымліваецца ў бальшыні сэрвісаў YouTube, даступная ў інтэрфейсе і дазваляецца манетызацыя беларускамоўнага кантэнту.
Прадстаўніца YouTube адзначыла, што магчымасць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads ужо абмяркоўваецца. YouTube адсочвае і імкнецца выдаляць «пакаянныя» відэа, каналы і акаўнты прапагандыстаў.
Таксама Ціханоўская і Франк абмеркавалі магчымасць арганізацыі трэнінгаў для беларускіх медыя і ініцыятываў з удзелам спецыялістаў YouTube.