Запытайся ў Дубаўца. Што сёньня можна рабіць для беларушчыны ў самой Беларусі?25 гадоў на Радыё Сваб…

Запытайся ў Дубаўца. Што сёньня можна рабіць для беларушчыны ў самой Беларусі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Гаварыць па-беларуску дома, а таксама па-за домам, калі вы адчуваеце, што ваша мова ня выкліча агрэсію. Набываць беларускія кнігі ды іншую прадукцыю па-беларуску. Аддаваць перавагу тым таварам і паслугам, якія аформленыя па-беларуску. Найбольш грунтоўная, але і затратная місія — зрабіць рэвізію надпісаў на помніках вашым памерлым сваякам і, калі яны па-расейску, перапісаць іх па-беларуску. Як гэта ні дзіўна, але сёньня якраз помнікі найлепей сьведчаць пра нас, як пра асобны народ, або пра тое, што такога народу не існуе.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669