Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю 12 лістапада – у дзень памяці Рамана Бандарэнкі.
Мы ўсё памятаем – і не даруем. Забойцы Рамана адкажуць перад судом, а бела-чырвона-белыя стужкі будуць упрыгожваць агароджы, дрэвы і слупы. Так будзе, бо ў 2020 годзе беларусы паказалі, што хочуць пераменаў. Нелігытымны можа колькі заўгодна маляваць сабе на выбарах 80 %, але кожны (нават АМАПавец) ведае – беларусы галасавалі не за яго.
У дэмакратычнай Беларусі ў гонар Рамана Бандарэнкі назавуць вуліцы. А пра нелігітымную ўладу ўсе хутка забудуцца, адно надпісы на могілках застануцца.