Запытайся ў Дубаўца. Апошнімчасам у прапаганду актыўна вярнулася слова «патрыятызм». Як цяпер называць сапраўдных патрыётаў Беларусі, а не рэжыму?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Патрыятызм у разуменьні рэжыму мусіць цалкам абясцэньваць любоў да ўсяго самабытнага беларускага, а найперш нівэляваць саму асобу чалавека, яго прыватныя думкі і пачуцьці, яго памяць. У народзе трапна прыдумалі сынонім такога «патрыёта» — ябацька, а дакладны антыпод яго — проста беларус, беларуска.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.