З’явіліся фэйкавыя боты «Вясны». Нагадваем сапраўдныя кантакты цэнтру
Звяртаем увагу, што апошнім часам у Telegram з’явіліся фэйкавыя боты, якія не маюць дачынення да «Вясны». Калі ласка, будзьце ўважлівыя пры камунікацыі, карыстайцеся сапраўднымі кантактамі праваабарончага цэнтру.
У «Вясны» існуе адзіны «Вясна-бот»: ніякія астатнія не маюць дачынення да арганізацыі. Таксама не былі створаныя асобныя акаўнты для камунікацыі з кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары».