Фінляндыя ўдвая павялічыць вытворчасць боепрыпасаў, каб дапамагчы Украіне
ВСУ паменшылі войска Расіі яшчэ на 850 акупантаў. Акрамя страт у жывой сіле, у ворага знішчана 18 танкаў і 15 бронемашын
Вялікабрытанія працягне выкарыстоўваць супраць беларускага рэжыму санкцыі ды іншыя інструменты: тут i тут.
ЗША пацвердзілі неабходнасць узмацнення санкцыйнага ціску на рэжым лукашэнкі.
Прэзідэнты Літвы, Латвіі і Польшчы адмовіліся фатаграфавацца з беларускім дыктатарам у Дубаі.
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год.
У Бэрліне адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі выбітнай сьпявачцы Вераніцы Кругловай.
«Нязломныя». У цэнтры Вільні з’явіліся твары палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны».
Кнігу палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» пераклалі на ўкраінскую мову.
Кнігу палітзняволенага анархіста Міколы Дзядка «Фарбы паралельнага свету» выдалі па-польску .
Беларусы сабралі больш за 20 000 еўра для дзяцей палітвязняў.
Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла.
У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні адкрылася выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху.
Блізу вёскі Гарадзішча, што на Случчыне, адкрыты помнік беларускаму пісьменніку і паэту Яну Скрыгану.
Упершыню адной кнігай сабраны аўтографы Якуба Коласа.
Лідар «J:морс» заснаваў беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг.
Напярэдадні святаў валанцёры беларуска-ўкраінскага цэнтру «Сустрэча» разам з беларускім добраахвотнікам з батальёна «Волат» наведалі дзіцячы дом у Кіраваградскай вобласці.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!