Беларуская опэра «Дзікае паляваньне караля Стаха» зьявілася на YouTube. Але ненадоўга
Відэа на ютуб-канале Беларускага свабоднага тэатра будзе даступнае толькі 23 і 24 сьнежня, таму калі вы хацелі паглядзець нашумелую опэру, сусьветная прэм’ера якой прайшла 16 верасьня ў прэстыжным лёнданскім тэатры «Барбікан», пасьпяшайцеся!
У опэры граюць акторы, опэрныя выканаўцы і музыканты зь Беларусі і Ўкраіны, пастаноўка ідзе на беларускай мове з ангельскімі субтытрамі. Кампазытарка — Вольга Падгайская, дырыгент — Віталь Алексяёнак, аўтар лібрэта — Андрэй Хадановіч, рэжысэры — Натальля Каляда і Мікалай Халезін. Culture Whisper унёс опэру ў сьпіс найлепшых спэктакляў верасьня 2023 году ў Лёндане:
https://smarturl.click/wodA