Як зрабіць зімовыя святкаванні Калядаў ды Новага года больш беларускіміПра нацыянальны гонар можна …

Як зрабіць зімовыя святкаванні Калядаў ды Новага года больш беларускімі

Пра нацыянальны гонар можна не толькі разважаць, але і ўпрыгожваць ім прастору вакол сябе! Аздабляючы дом ці сваё аблічча прадметамі нацыянальнага гонару, вы робіце як мінімум дзве важныя справы: выказваеце сябе праз нашу культуру і беларускія сімвалы, паказваеце ўсім тое, што для вас важна, — а таксама робіце бачным і нацыянальны гонар, падтрымліваеце Беларусь!

Гэтыя рэчы могуць быць рознымі: ад модных шкарпэтак да каштоўнай ручной вышыўкі на ўлюбёных рэчах вашага гардэробу і… упрыгожанняў на Каляды!

*Сумленныя людзі падтрыхтавалі падборку гайдаў, якія дапамогуць адсвяткаваць Новы год і Каляды ў беларускім стылі. З імі вы здолееце ўпрыгожыць сваё жытло традыцыйнымі элементамі: калядным вянком, выцінанкай, каляднай зоркай і саламянымі павукамі.

Нацыянальныя беларускія традыцыі – гэта сапраўдны гонар. Але яны не адзінае, чым можна ганарыцца нам, беларускам і беларусам. Давайце больш распавядаць пра гэта!

Публікуйце ў сасцетках гісторыі гонару
Дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў — #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам

Падрабязнасці пра святочны флэшмоб «Гонар упрыгожвае» можна знайсці ў нашай публікацыі ад 18 снежня.

•  Калядная зорка: https://youtu.be/Pj-WKmjz0jE
•  Саламяны павук: https://youtu.be/37r-6XTOxQI
•  Выцінанка: https://youtu.be/Uj6gH28cG1I
•  Калядны вянок: https://alovakmag.by/novy-hod/kalyadny-vyanok-na-stol-svaimi-rukami.html

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае