Хто з знакамітых людзей натхняе вас і выклікае пачуццё гонару за Беларусь? Мы перакананыя, што людз…

Хто з знакамітых людзей натхняе вас і выклікае пачуццё гонару за Беларусь?

Мы перакананыя, што людзі — гэта найвялікшая каштоўнасць краіны, яны робяць яе лепш, абараняюць або праслаўляюць, займаюцца мастацтвам або палітыкай, але ўсе — любяць Беларусь і ганарацца ёю. А мы, у сваю чаргу, ганарымся гэтымі людзьмі.

У 2020 годзе свет здзіўляўся, што беларускія жанчыны сталі істотнай часткай пратэстаў, узначальвалі ініцыятывы, выходзілі на плошчы, бралі кіраўніцтва ў свае рукі. Але нам няма чаму здзіўляцца. Моцныя жанчыны — нашая адметнасць. Усю гісторыю яны натхняюць іншых жанчын і дзяўчынак быць смелымі, быць палітыкамі, вучонымі, пісьменніцамі…

Сёння мы пагаворым пра выбітных жанчын Беларусі, якія сталі вядомымі на ўвесь свет. Яны нясуць гонар за нашу краіну і яшчэ раз нагадваюць нам, што ў нас ёсць нагоды для нацыянальнага гонару.

Гартайце карткі, каб яшчэ раз натхніцца нашымі здзіўляльнымі жанчынамі

Распавядзіце і вы, чаму вы ганарыцеся быць беларусамі ды беларускамі. Узгадайце нагоды нацыянальнага гонару і не забывайцеся дзяліцца імі з іншымі.

Публікуйце ў сацсетках гісторыі гонару і дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў: #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае