Нарадзіўся будучы мастак ў беднай яўрэйскай сям’і, дзесятым з адзінаццаці дзяцей. У 1907 годзе Суцін пераехаў у Мінск; паступіў у вучні да фатографа, вучыўся маляваць. У 1909 для працягу навучання пераехаў у Вільню і паступіў у Віленскую малявальную школу Івана Трутнева. У 1913 пераехаў у Парыж. У 1927 годзе ў парыжскай галерэі “Bing” адбылася першая персанальная выстава. З 1941 года хаваўся ад нацыстаў. Памёр у Парыжы 9 жніўня 1943 года.