На Сусветным эканамічным форуме Святлана Ціханоўская выказалася наконт безвыбараў у лукашэнкаўскі Па…

На Сусветным эканамічным форуме Святлана Ціханоўская выказалася наконт безвыбараў у лукашэнкаўскі Парламент

«Так званыя «парламенцкія выбары» не маюць нічога агульнага з дэмакратычным працэсам. Гэта фарс, імітацыя, цырк – і людзі ў Беларусі гэта разумеюць. Тая кампанія, што ладзіць зараз рэжым, не можа быць нейкай вызначальнай падзеяй у жыцці краіны. Таму мы заклікаем людзей увогуле не праяўляць нейкую пратэсную актыўнасць – ігнараваць выбары, каб не ахвяраваць сваёй воляй альбо жыццём дарма. Парламенцкія выбары нічога не зменяць у Беларусі», – падкрэсліла беларуская лідарка.