«Паўстанне 1863 году засведчыла палітычнае нараджэнне беларускай нацыі»: У Вільні ўшанавалі паўстанцаў 1863-64 гг.
Цырымонія ўшанавання памяці паўстанцаў адбылася сёння на могілках Росы. Беларусь на ёй прадстаўляла лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская, якая выступіла з прамовай.
«У кожнага народу ёсць гераічныя старонкі ў гісторыі, і для нас, беларусаў, паўстанне 1863 году — адна з іх.
Нашыя продкі адмовіліся жыць пад прыгнётам акупантаў. Яны выбралі годнасць замест пакоры. Свабоду замест рабства. Цывілізаваную Еўропу замест варварскай імперыі.
І хоць паўстанне не скончылася перамогай, яно засведчыла палітычнае нараджэнне беларускай нацыі. А Кастусь Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на нашых землях, — стаў сімвалам нашай супольнай барацьбы за свабоду», – сказала Ціханоўская.
У цырымоніі ў Вільні таксама ўзялі ўдзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і амбасадар Украіны Пётр Бекшта.
Прамова Ціханоўскай цалкам дасяжна тут
Здымкі: @pozirkonline і @belamova