«У мяне і так працы шмат, а тут яшчэ вамі, бэчэбэшнікамі займацца». Гісторыя Яўгена Сухаверха — у выразах, пачутых ад сілавікоў
Журналіст-фрылансер з Маладзечна ЯўгенСухаверх ужо двойчы адбыў адміністрацыйны арышт у 2023 годзе за фота з нацыянальнымі сцягамі Беларусі ў сацыяльных сетках. Блогер вядзе аўта-мота блог на сайце Tribuna.cоm «Гоначная псіхапатыя» і тэлеграм-канал на гэтую ж тэматыку, але вымушаны быў пакінуць Беларусь праз рэпрэсіі.
Яўген распавёў «Вясне» пра свой шлях скрозь рэпрэсіі праз выразы, пачутыя ад сілавікоў — участковага, міліцыянтаў, кэдэбэшнікаў.
«Яны ведаюць, што ніхто старонку не перагортваў, што ўсе добра памятаюць 2020-ы год, і што пратэсныя настроі ў грамадстве захоўваюцца. Мы бойку за сваю Беларусь яшчэ не прайгралі, і нам трэба змагацца далей».