Беларусы Шчэціна сабраліся, каб адсвяткаваць гадавіну народзінаў Кастуся Каліноўскага, якая прыпада…

Беларусы Шчэціна сабраліся, каб адсвяткаваць гадавіну народзінаў Кастуся Каліноўскага, якая прыпадае на 2 лютага.

Наш суайчыннік размаўляў на трох мовах (па-беларуску, па-польску і па-расейску), добра разумеў небяспеку расейскай акупацыі і імкнуўся да утварэння саюзу з Польшчай (як гэта было ў часы ВКЛ).
Ўсё жыццё ён працаваў над тым, каб абараніць ўсё беларускае ад расейскага ўплыву – ад папа і расейскай школы. І нават сьмерць яго сьвядчыць аб тым, што ён не скарыўся. Таму быў павешаны “як ліцьвін” і пахаваны “як халоп”.

Але памяць аб ім, аб першай газэце на беларускай мове, аб яго “Лістах з-пад шыбеніцы” – засталася ў памяці народа.
Хто цяпер памятае імёны расейскіх катаў, якія яго забілі? Ніхто. А імя Кастуся Каліноўскага жыве і надалей. Сапраўдны сын беларускай зямлі, ён дагэтуль палохае прарасейскі рэжым у Беларусі.

Але чым больш раз’юшана рэжым спрабуе знішчыць кожны ўспамін аб нацыянальным героі, тым мацней памятаюць аб ім – і ў Беларусі, і за яе межамі. Усюды, дзе жывуць беларусы – жыве і памяць аб Каліноўскам. 

Жыве Беларусь!

#МыРазам

МЕНСКРАЗАМ!