«Дзёньнікі ўцёкаў зь Беларусі». Паэт і праваабаронца Сяржук Сыс выдаў кнігу вершаў аб тым, як праз У…

«Дзёньнікі ўцёкаў зь Беларусі». Паэт і праваабаронца Сяржук Сыс выдаў кнігу вершаў аб тым, як праз Украіну дабіраўся да Літвы

Кніга «DOM» выйшла ў лёнданскім выдавецтве «Скарына» ў пачатку студзеня. Сабраныя ў ёй вершы Сыс пісаў з 2021 году, калі мусіў уцячы зь Беларусі і праз Расею, Украіну, Польшчу і Нямеччыну дабіраўся да Літвы, дзе цяпер і жыве. Гэта ўжо чацьвёрты зборнік ягонай паэзіі. Таксама Сыс вядомы як праваабаронца з цэнтру «Вясна», былы палітвязень.

Сам Сяржук Сыс гаворыць пра новую кнігу, што фактычна гэта вершаваны дзёньнік самага балючага пэрыяду ягонага жыцьця: бяз пашпарта, права на працу, пад расейскімі ракетамі ва Ўкраіне і на польскіх вакзалах сярод тысяч уцекачоў — у такіх умовах назапашваліся пачуцьці і назіраньні, якія выліліся ў вершы. Пагутарылі зь ім пра літаратуру і жыцьцё:

https://smarturl.click/a2Q5