“Мы будзем дзяўбаць”. Беларусы запісалі тэхна з голасам Марыі Калеснікавай. Аўтары апісваюць трэк як “энергічны acid-techno маніфест, які нагадвае, як беларусы змагаюцца за свабоду”.
Гэта першы запіс са зборніка беларускай электроннай музыкі. У праекце ўдзельнічаюць 13 прадзюсараў. Рэліз запланаваны на 19 лютага.
— Мне б хацелася, каб кожны беларускі дыджэй знайшоў у гэтым зборніку трэк, якім ён будзе маркіраваць сябе за дыджэйскім пультам як беларускага артыста. А мару я, каб наша беларуская грува гучала на сусветных клубных і фестывальных пляцоўках.
І невялікі спойлер — мы ўжо пачалі працу над выпускам зборніка Belarus Outside Sound System на вініле, — распавёў @reformby прадзюсар праекта Аляксандр Багданаў (Papa Bo Selektah).