Святлана Ціханоўская: «Дыктатар спадзяецца, што праз рэжым інкамунікада пра беларускіх герояў забудуць. Але мы гэтага не дапусцім!»
У гадавіну знаходжання Мікалая Статкевіча ў рэжыме інкамунікада прайшла міжнародная кампанія «Пакажыце Статкевіча!», у якой узяла ўдзел і Святлана Ціханоўская. На жаль, многія іншыя беларускія палітвязні таксама не атрымліваюць вестак з волі і знаходзяцца без сувязі з сем’ямі. Дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў з заклікам працягваць падтрымку палітзняволеных:
«Ужо 363 дні нашыя лісты не даходзяць да Марыі Калеснікавай. Да Максіма Знака – 369 дзён. Да Віктара Бабарыкі – 292. 358 дзён – да Ігара Лосіка. Ад майго мужа Сяргея Ціханоўскага я не маю вестак ужо 341 дзень. Вельмі доўгі час мы нічога не ведаем пра месцы іх утрымання, стан здароўя. Магчыма, яшчэ шмат людзей знаходзяцца ў такой жа сітуацыі – мы можам проста пра гэта не ведаць.
Рэжым мяркуе, што праз рэжым інкамунікада пра беларускіх герояў забудуць. Але гэта немагчыма. Нягледзячы ні на што, мы будзем і надалей змагацца за кожнага з іх. Палітыкі, медыя і актывісты працягнуць ціск на рэжым для таго, каб аднавіць з імі сувязь і, нарэшце, дамагчыся вызвалення вязняў. А беларусы, як і заўсёды, працягнуць быць салідарнымі.
Мае дарагія, калі ласка, аказвайце любую магчымую дапамогу беларускім палітвязням і іх сем’ям: пішыце лісты і збірайце пасылкі, падтрымлівайце данатамі, калі гэта бяспечна для вас, клапаціцеся пра блізкіх палітзняволеных праз фонды ці наўпрост. У гэтай справе няма маленькіх дзеянняў – кожны ўчынак набліжае момант, калі палітвязні ўбачаць блізкіх, а мы зможам асабіста падзякаваць ім за смеласць і мужнасць».