*Музей Вольнай Беларусі, НАУ і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні *запрашаюць беларусаў з усі…

*Музей Вольнай Беларусі, НАУ і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні *запрашаюць беларусаў з усіх куткоў свету ўзяць удзел у* АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЙ АНЛАЙН-ДЫКТОЎЦЫ!*
\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_
*21 лютага, у Дзень роднай мовы*, мы як ніколі можам паказаць нашу любоў да беларускай мовы.

Сёлета дыктоўка прымеркаваная да *100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава*, які лічыў, што лёс беларускай мовы неразрыўна звязаны з незалежнасцю нашай краіны: “Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура”.
І сёння, калі перад беларусамі асабліва востра стаяць пытанні абароны незалежнасці, а значыць, і захавання мовы, мы ні ў якім разе не павінны забываць пра гэтыя мудрыя словы нашага славутага пісьменніка.
\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_
21 лютага [BELSAT LIFE](https://www.youtube.com/@belsat_life/videos)
19:00 – Мінск; 18:00 – Вільня; 17:00 – Варшава.
\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_
Далучайцеся да трансляцыі, дзе б вы ні былі!

_Дбайце пра сваю бяспеку і карыстайцеся VPN_