Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.Рэпрэсіі ў Бела…

Вольны Захад інфа

Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Штодня з’яўляюцца навіны пра затрыманых ці асуджаных па “палітычных” артыкулах: абраза лукашэнкі, экстрэмісцкая дзейнасць, стварэнне пагрозы нацыянальнай бяспецы, заклікі да санкцыяў ды змены дзяржаўнага ладу.
Ну а што: новыя закладнікі ў “абменны фонд” заўсёды патрэбныя.
Бо іначай як гандляваць з ЗША? Што прапаноўваць у замен на зняццё санкцыяў? 

Саступкі рэжыму толькі пагаршаюць сітуацыю.
Беларусь замест развіцця стагніруе, з краіны з’зджаюць цэлыя сем’і. 
Каб спыніць рэпрэсіі, трэба змяніць лукашэнку на сапраўднага прэзідэнта, абранага шляхам усеагульнага галасавання.
Без “дадатковых дзён”, укідаў і несумленных падлікаў. Толькі ў гэтым прыпадку Беларусь будзе сапраўды вольнай і дэмакратычнай дзяржавай!