Новая махлярская схема: беларусам пішуць у месенджары ад імя суседзяў па пад’ездзе. Прычым звяртаюцца па імені і правільна называюць нумар кватэры.
Чалавеку паведамляюць, што каля яго дзвярэй трэцца падазроны незнаёмец. У пацвярджэнне сваіх слоў “сусед” дасылае спасылку і прапануе паглядзець відэа.
Але пры пераходзе па спасылцы на смартфон прыходзіць апавяшчэнне пра несанкцыянаваны ўваход у акаўнт карыстальніка. Тут жа ёсць нумар гарачай лініі, па якім прапануюць тэрмінова патэлефанаваць.
Калі чалавек тэлефануе — да развода далучаюцца псеўдааператары, якія прапануюць перавесці грошы на “бяспечны рахунак”. Для гэтага трэба назваць код з СМС.
Каб не трапіцца на вуду махляроў, не трэба пераходзіць па падазроных спасылках. А ўдакладніць любую інфармацыю можна, наўпрост звязаўшыся з суседзямі.